Адзіны дзень прыёму грамадзян у Гродзенскай вобласці членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання пераносіцца на 12 верасня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У гэты дзень парламентарыі наведаюць усе раёны дадзенага рэгіёну, сустрэнуцца з жыхарамі, выслухаюць просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці акажуць садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.

Людзей чакаюць:

старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Качанава Наталля Іванаўна - з 11.00 у Іўеўскім райвыканкаме;

намеснік старшыні Савета Рэспублікі Хаменка Сяргей Мікалаевіч - з 11.00 у Карэліцкім райвыканкаме;

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Заяц Леанід Канстанцінавіч - з 11.00 у Навагрудскім райвыканкаме;

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сівец Сяргей Міхайлавіч - з 11.00 у Мастоўскім райвыканкаме;

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Татарыновіч Уладзіслаў Вікенцьевіч - з 11.00 у Дзятлаўскім райвыканкаме;

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Бойка Валянцін Валянцінавіч - з 10.00 да 12.00 у Бераставіцкім і з 13.00 да 15.00 у Свіслацкім райвыканкамах;

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Жамойда Андрэй Пятровіч - з 10.00 да 12.00 у Воранаўскім і з 14.00 да 16.00 у Лідскім райвыканкамах;

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Жук Ігар Георгіевіч-з 10.00 да 12.00 у Астравецкім і з 13.00 да 15.00 у Смаргонскім райвыканкамах;

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Захарчук Дзмітрый Іванавіч-з 11.00 да 13.00 у Ашмянскім райвыканкаме;

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Іваноў Алег Вітальевіч-з 10.00 да 13.00 у Шчучынскім райвыканкаме;

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Шурык Павел Станіслававіч-з 11.00 да 13.00 у Зэльвенскім і з 14.00 да 16.00 у Слонімскім райвыканкамах;

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Стальбоўская Алена Уладзіміраўна-з 11.00 у Ваўкавыскім райвыканкаме;

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Янушка Андрэй Вячаслававіч - з 10.00 у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна.

Папярэдні запіс ажыццяўляўся 3 і 5 верасня.

БелТА