Нашы дасягненні

ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» прымае ўдзел у штогадовых выставах-кірмашах у Мінску, Гродне, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ялце і многіх іншых гарадах, дзе прафесіяналы па вартасці ацэньваюць якасць выпускаемай прадукцыі. Вынікам гэтага з'яўляюцца ўзнагароды найвышэйшай вартасці. Многія віды не аднойчы адзначаны ўзнагародамі розных конкурсаў і выставак.

За ўдзел у конкурсах і выставах-кірмашах завод узнагароджаны 29 залатымі, 26 сярэбранымі і 2 бронзавымі медалямі, кубкам ГРАН-ПРЫ і ганаровымі дыпломамі.

У маі 2012 г. гарэлка «Серебряный родник» і «Охота» ў сувенірным выкананні былі ўзнагароджаны дыпломамі «Пераможца» ў намінацыі гарэлка, а гарэлка «Серебряный родник» была таксама ўзнагароджана дыпломам за самае лепшае знешняе афармленне гарэлкі.

Віно «Белорусское праздничное» ўдастоена залатых узнагарод на Міжнародным конкурсе г. Адэса ў лютым 2010 г. і ў г. Ялта ў ліпені 2009 г. на конкурсе «Залаты грыфон 2009» і конкурс - дэгустацыі «Густ» у лістападзе 2010 г. было ўдастоена дыпломам Пераможцы. Віно «Осенний вальс» атрымала дыплом Пераможцы ў маі 2012г. на конкурсе дэгустацыі «Густ» г. Мінск.

На «11 Міжнародным конкурсе-дэгустацыі лікёра-гарэлачных напояў" 2014 год, гарэлка «Серебряный родник» атрымала золата, срэбра - «Престижная».

Гэтыя ж гарэлкі ў чэрвені 2016 года на Міжнародным конкурсе «Ялта. Залаты грыфон - 2016» удастоены 2 залатых медалёў. Акрамя таго, гарэлка «Серебряный родник» атрымала дыплом за лепшы дызайн пры афармленні прадукцыі для рэалізацыі.

У снежні 2016 года гарэлка «Серебряный родник» стала пераможцам (лаўрэатам) конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2016 года».

View the embedded image gallery online at:
http://algon.by/by/awards#sigFreeId8f4573db24