У Беларусі рознічны тавараабарот у першым паўгоддзі 2024 года склаў Br41,6 млрд, або 111,5 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br24,9 супраць Br 21,7 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 94,9% рознічнага тавараабароту Рэспублікі,у першым паўгоддзі 2024 года склаў Br39, 5 млрд, або 112,4% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у першым паўгоддзі 2024 года склаў Br 88,7 млрд, або 107,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню першага паўгоддзя 2023 года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў першым паўгоддзі 2024 года склаў Br2,9 млрд, або 111,7 працэнта ў супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2023 года.

БелТА