У студзені-красавіку 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,1 працэнта да $31,4 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка.

Экспарт тавараў у студзені-красавіку бягучага года склаў $12,8 млрд., імпарт - $13,9 млрд. У выніку сальда па таварах склала мінус $1,1 млрд.

Сальда знешняга гандлю паслугамі па выніках чатырох месяцаў склалася дадатным у памеры $0,94 млрд. Экспарт паслуг склаў $2,78 млрд, імпарт - $1,84 млрд.

У цэлым экспарт тавараў і паслуг у студзені-красавіку бягучага года склаў $15,61 млрд., імпарт - $15,77 млрд. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала мінус $0,15 млрд.

БелТА