Гістарычную праўду нельга перакроіць, нельга перакрэсліць, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай.

"Для нас вельмі важная гуманітарная сфера. Мы ведаем, наколькі эфектыўна праходзяць Дні культуры Беларусі ў Азербайджане і Дні Азербайджана ў Беларусі. Для нас вельмі важна ў цяперашняй сітуацыі захоўваць гістарычную памяць. У год 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы успамінаем усіх тых, хто коштам свайго жыцця вызваляў нашу краіну, у цэлым Савецкі Саюз ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ад той карычневай чумы. І мы ўдзячныя азербайджанскаму народу, таму што мы ведаем колькі (азербайджанцаў. - Заўвага БЕЛТА) ваявала на франтах. Каля 2 тыс. загінула азербайджанцаў, абараняючы Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы свята шануем памяць тых, хто загінуў, у нас вуліцы названы іх імёнамі. І мы разумеем, які ўклад унёс азербайджанскі народ у гэту Перамогу", - адзначыла Наталля Качанава.

І гэтую памяць, і гістарычную праўду трэба бараніць. "Мы разумеем, што гістарычную праўду нельга перакроіць, нельга перакрэсліць, што спрабуе сёння зрабіць калектыўны Захад, - падкрэсліла спікер. - Захаванне гістарычнай памяці і праўды - гэта той фундамент, на якім грунтуецца наша сяброўства".

Наталля Качанава падзякавала Азербайджану за тое, што іх моладзь прыме ўдзел у патрыятычным праекце "Цягнік Памяці".

БелТА