Анонс акцыі «Канікулы без дыму і агню!»

У Рэспубліцы Беларусь штогод канстатуюцца факты гібелі і траўматызму дзяцей. У 2023 годзе пажары сталі прычынай гібелі 9 дзяцей, у 2024 годзе ўжо 6. На жаль, бацькі не могуць пастаянна знаходзіцца побач з дзецьмі, але іх галоўная задача - стварыць бяспечнае асяроддзе, у якім іх дзіця не будзе падвяргацца неапраўданай рызыцы.
З мэтай папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанню правілам паводзін на вадаёмах і бяспечнага баўлення часу летам у перыяд з 03 чэрвеня па 16 жніўня пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Канікулы без дыму і агню!»
На працягу ўсяго лета ратавальнікі сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі будуць навучаць дзяцей і дарослых правілам бяспекі ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, напаўняючы вольны час удзельнікаў мноствам сучасных, займальных і ў той жа час карысных навучальных мерапрыемстваў.
МНС нагадвае! Паважаныя бацькі! Ні ў якім разе не пакідайце малых без нагляду! Не дазваляйце дзецям гуляць з агнём, трымайце запалкі і запальніцы ў недаступных месцах, не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў. Нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін у вады, сочыце, каб дзіця не купалася без нагляду. Памятайце, што небяспека ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і студні, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі. Бо ніхто не навучыць так дзіця, як мама ці тата.
Вераніка Сіпакова, інспектар Слонімскага РАНС