Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску – найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты.

Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю «ПРАЗ МАСТАЦТВА – ДА СВЕТУ І ЎЗАЕМАРАЗУМЕННЯ!»

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з'яўляецца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь.

На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.

Фестываль даўно перасягнуў межы славянскага свету. У Міжнародным фестывалі мастацтваў прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх пяці кантынентаў.

Афіша мерапрыемстваў «Славянскага базару ў Віцебску»