Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым праходзіць у палацы азербайджанскага лідэра "Загульба".

Па пратаколе перамовам папярэднічалі цырыманіяльныя мерапрыемствы з удзелам роты ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў. У цырыманіяле таксама ўдзельнічалі і члены дэлегацый. Яшчэ адна абавязковая традыцыя - цырымонія фатаграфавання двух лідараў. Толькі пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў сышлі на перамовы.

Спачатку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правялі сустрэчу ў фармаце "сам-насам", пасля да іх далучыліся дэлегацыі і перагаворы праходзяць у пашыраным складзе.

Месцам правядзення перагавораў стаў палац "Загульба". Ён - частка новай рэзідэнцыі Прэзідэнта Азербайджана, пабудаванай у 2008 годзе. Палац знаходзіцца ў пасёлку Загульба за 40 км ад Баку, за савецкім часам тут размяшчаліся ўрадавыя дачы.

Палац размешчаны на беразе Каспійскага мора, у яго архітэктуры элементы сучасных напрамкаў аб'яднаны з азербайджанскім нацыянальным стылем. Тут Прэзідэнт Азербайджана праводзіць афіцыйныя сустрэчы і перагаворы.

БелТА