Лукашэнка: для беларусаў праўда і памяць пра вайну мацнейшая за час

Для беларусаў праўда і памяць аб вайне мацнейшыя за час і не маюць межаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі.
"У нашай гісторыі нямала яркіх старонак, якімі мы па праве ганарымся. Не ўсе з іх захавалі сваю значнасць да нашых дзён. Многія, страціўшы былыя сэнсы, аказаліся папросту забытыя. Аднак ёсць даты і падзеі, якія нясуць у сабе разуменне сутнасці і праўду жыцця. Яны непадуладныя часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні з малаком маці, засцерагаюць ад памылак і дапамагаюць будаваць будучыню. Для беларусаў такой падзеяй стала Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што менавіта таму ў абноўленай Канстытуцыі была замацавана тэза аб тым, што "дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".
"Для нас, беларусаў, праўда і памяць аб вайне мацнейшыя за час і межы не маюць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы памятаем нашых сяброў-антыфашыстаў, герояў палка "Нармандыя - Нёман", удзельнікаў сустрэчы на Эльбе і іншыя прыклады сумеснай барацьбы з ворагам. . Гэта прадмет нашага агульнага гонару з усімі, хто разам з намі супрацьстаяў фашызму і хто яшчэ ганарыцца”.