ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», размешчаны па адрасе:

Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р-н, г.п. Казлоўшчына, вул. Савецкая, 48, паведамляе:

27 сакавіка 2024 года адбыўся гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь».

На ім былі прыняты наступныя рашэнні:

1. Памер налічаных дывідэндаў на адну простую акцыю склаў 0,01611914839 рублёў.

Перыяд выплаты дывідэндаў за 2023 год з 16.04.2024 года да 31.12.2024 года.

Дывідэнды на акцыі, якія належаць дзяржаве, пералічыць не пазней за 22 красавіка 2024 года.

 Парадак пералічэння дывідэндаў:

1. Юрыдычным асобам - шляхам пералічэння на разліковы рахунак.

2. Фізічным асобам:

- шляхам пералічэння на разліковыя рахункі ў банках па заявах акцыянераў;

- акцыянерам у якіх не адкрыты рахункі ў банках, у сувязі з тым, што кошт паштовых пераводаў перавышае сумы налічаных акцыянерам дывідэндаў - акумуляваць іх на рахунках акцыянераў, да рашэння наступнага гадавога сходу аб выплаце дывідэндаў.