Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь" – гэта сучаснае прадпрыемства па вытворчасці алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі. Асартымент выпускаемай прадукцыі вельмі разнастайны:
- спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны;
- спірт вышэйшай ачысткі;
- гарэлкі і гарэлкі асаблівыя;
- віно пладова-ягаднае;
- фруктова-ягадныя натуральныя віны;
- лікёры дэсертныя і настойкі;
- безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі;
- квас хлебны натуральнага браджэння;
- напой закісання безалкагольны газаваны на аснове рысавага грыба;
- воцат спіртавы 9%-ный для харчовых мэт;
- воцаты араматызаваныя і бальзамічныя;
- збожжавы дыстылят (самагон);
- вінаградныя віны і каньякі (разліў).