Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Гэта свята герояў нашага часу, якія сёлета насуперак усім цяжкасцям і выпрабаванням дасягнулі неверагодных вынікаў.
У святочнай зале сабраліся работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, кіраўніцтва раёна.
Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама была адзначана аператар ЭВМ ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Наталля Астрамовіч.
30 работнікаў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў былі адзначаны Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама.
Калег па працы павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды да прафесійнага свята.
Святочны настрой гасцям мерапрыемства дарылі артысты Дзятлаўшчыны, а таксама нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.